Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

17 чэрв 2025
Expired!

Казкатэрапія з Аляксеем Кулаковым

З усімі здараецца недахоп летуценнасці. І дзеці, і дарослыя часам хварэюць дзіўнай хваробай – дэфіцыт цудаў. Але ёсць вырашэнне – казкатэрапія!

Глыбокія і адначасова лёгкія гісторыі пра анёла шчаслівых момантаў,  пра тое, што ўсе мы звязаныя нябачнымі ніткамі, пра тое, што сапраўды губляем і знаходзім, і, вядома, пра нашую з вамі родную мову…

З дапамогай японскага папяровага тэатра – камішыбай, паказваць і расказваць будзе Аляксей Кулакоў – актор тэатра-батлейкі “Дом з марамі”, паэт, пісьменнік і сцэнарыст.

17 чэрвеня а 19-й гадзіне сустрэнемся ў Літаратурным, каб памарыць і павандраваць па казачным свеце.

Кошт: 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн або па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/4409061).

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Шчыра запрашаем!

The event is finished.

Close Menu