
Канцэрт Яна Клапоцкага
13 чэрвеня а 19-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на цёплы, шчыры і глыбокі канцэрт Яна Клапоцкага — аўтара і выканаўцы, творчасць якога прасякнута ягоным уласным адчуваннем таемных глыбінь чалавечай душы.
Музыка Яна Клапоцкага — адметная з’ява на сучаснай мінскай сцэне: яна спалучае элементы авангарду і традыцыйнай культуры, ствараючы асаблівую гукавую прастору, здольную ўздзейнічаць на падсвядомасць слухача.
Уваходны квіток – 40 р.
Папярэдні запіс абавязковы — праз гугл-форму [спасылка: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfpITWp-snuMOskmHH8ohoh8F4_UAecdrxap02JENByIXFZwQ/viewform?usp=header]
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.