Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя выставы мастацкіх работ студыі “Дэкор”

12 чэрвеня 2025 года, а 18-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашаем вас на прэзентацыю выставы мастацкіх работ Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь узорнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Дэкор”.

Пасля адкрыцця тэматычнага музея ў Заслаўлі, традыцыя маляваных дываноў атрымала новае дыханне.  Навучэнцы студыі “Дэкор” таксама зацікавіліся гэтым відам народнага роспісу па тканіне і цэлы навучальны 2023/2024 год творча пераасэнсоўвалі, вывучалі гісторыю ўзнікнення маляванкі і асаблівасці тэхналогіі.

Работа над гэта тэмай надала новы стымул для развіцця студыі. Разглядаючы прыклады маляванак, навучэнцы натхніліся дасціпнасцю, надзвычайнай дэкаратыўнасцю і ўмоўнасцю твораў. Пры стварэнні мастацка-графічнай рэканструкцыі давялося карыстацца кнігамі, артыкуламі, замалёўкамі, фотаздымкамі, рэпрадукцыямі твораў Язэпа Драздовіча.

Юныя мастакі працягваюць традыцыі, звяртаюцца да вытокаў і надаюць новае жыццё. І мастацкі праект студыі “Дэкор” добры гэтаму прыклад.

На выставе прадстаўлены стылізацыі пад маляваныя дываны з “начнымі” выявамі старажытных помнікаў архітэктуры Беларусі. А таксама партрэты Максіма Багдановіча, аўтара верша “Раманс” (“Зорка Венера”), які і даў назву выставе, і Язэпа Драздовіча, як аднаго з самых знакамітых аўтараў у тэхніцы маляваных дываноў.

Наватарства праекта ў спалучэнні пейзажнага матыву цэнтральнай часткі кампазіцыі, якія акаймаваны раслінна-геаметрычным арнаментам, элементы якога нагадваюць кветкі ці зорачкі на небе, стварае незвычайны вобраз, і выглядае як праекцыя Светабудовы, акенца ў зорным небе. А акаймаваныя арнаментальным зорам вялікія кветкі гэтых арнаментаў нагадваюць зоркі!

Выстава працуе з 12 чэрвеня па 1 жніўня 2025 года.

Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл.: +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95.

Close Menu