Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

17 Май 2025 - 28 снеж 2025
Ongoing...

Выстава да 185-годдзя Францішка Багушэвіча «Адкуль узяўся Бурачок?»

Музей – скарбніца самых розных каштоўных артэфактаў. Але самыя-самыя – гэта мемарыяльныя рэчы, якія належалі пісьменнікам. Чым далей ад нас эпоха, тым большая каштоўнасць.

Сёлета споўнілася 185 год з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. З яго ўлюбёнай мясціны “блаславёных” Кушлянаў у фонды Літаратурнага музея ў розныя часы патрапілі самыя розныя прадметы. Адзін з іх – сталовы буфет ХІХ ст, што належаў сям’і Багушэвічаў. Прыгожае разное дрэва – ужо само сапраўдны твор мастацтва і артэфакт эпохі. І менавіта ўнутры гэтай мемарыяльнай рэчы мы і размесцілі выставу, прысвечаную пачынальніку беларускай нацыянальнай літаратуры.

“Адкуль узяўся Бурачок?” – такім пытаннем задаваўся даследчык, краязнаўца Уладзімір Ілліч Содаль. Услед за ім і мы адказваем на гэтае пытанне. На выставе вы атрымаеце магчымасць зазірнуць у свет кушлянскай сядзібы і прайсціся пакручастымі шляхамі паэта. А самае галоўнае – пабачыце мемарыяльную рэч Багушэвічаў!

Выстава працуе па 28 снежня 2025 года.

Кошт:  4 руб. – школьнікі, студэнты; 8 руб. – дарослыя.

Экскурсійнае абслугоўванне: 15 руб.
Экскурсіі праводзяцца па папярэдняй замове. Тэлефон для запісу: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu