Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Ноч музеяў” у музеі Броўкі

17 мая Літаратурны музей Петруся Броўкі адчыніў дзверы для ўсіх, хто хацеў спыніцца, уздыхнуць глыбей і пазнаёміцца з тым, як адпачывалі ў мінулым. “Час адпачынку!” — пад такой назвай прайшла сёлетняя “Ноч музеяў”.

Публічныя лекцыі ад навуковага супрацоўніка Карыны Кушчанка і гісторыка Антона Дзянісава сабралі поўныя залы, і наогул — усе часткі праграмы выклікалі жывы інтарэс: ад варажбы на таро і кінапрагляду, да пляцення авоські і збору качара Бровіна. Гэта быў час без мітусні, але з багатай прысутнасцю: цікаўныя гутаркі, інтэрактывы, слёзы настальгіі і добрыя усмешкі.

Дзякуем усім, хто быў з намі. Мы адпачылі разам з вамі.

Close Menu