Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

14 Май 2025

Фінісаж выставы “Мая сям’я”

Па добрай традыцыі, напярэдадні прыгожага свята – Міжнароднага дня сем’яў – запрашаем 14 мая 2025 года, а 18-й гадзіне у госці ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

Абяцаем шмат цікавостак, сярод якіх экскурсія па выставе “Мая сям’я”, сімвалічны фінісаж экспазіцыйнага праекта, расповед пра родных Максіма і пра яго самога, віктарына “Сямейныя гісторыі” з прызамі і сувенірамі.

Спецыяльны госць імпрэзы – мастацкі кіраўнік і рэжысёр Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна. Яна пазнаёміць з незвычайнай гісторыяй жыцця Канстанціна Быліча, прадстаўніка свайго радаводнага дрэва.

І, можа быць, адметныя гісторыі нашых герояў натхняць вас на тое, каб успомніць пра сваіх продкаў, паглядзець уважлівей на тых, хто побач зараз, расказаць нам і  свету пра сваю сям’ю…

Уваходны квіток – 5 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu