Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае дзяцей і дарослых на занятак “Як хлеб да нас на стол прыйшоў”.
1 мая ў шматлікіх краінах свету людзі адзначаюць Свята працы. У Беларусі гэты дзень стаў святочным у 1998 годзе. Але ж праца суправаджала беларусаў заўжды. І ў далёкія часы кожны ведаў, як трэба працаваць з зямлёй, каб атрымаць найбольшы ўраджай.
Запрашаем 2 мая наведаць музей і паўдзельнічаць у занятку “Як хлеб да нас на стол прыйшоў”. Пакладзеная ў аснову занятка народная казка “Лёгкі хлеб” пазнаёміць маленькіх наведвальнікаў з земляробчым побытам і сельскагаспадарчымі прыладамі працы беларусаў, складаным і крапатлівым працэсам вырабу хлеба. Падчас занятка ладзяцца вясёлыя эстафеты-спаборніцтвы. Народныя загадкі дапамогуць праверыць розум і кемлівасць.
Час: 17:00 (зборная група).
Удзел арганізаваных груп магчымы ў іншы час па індывідуальным запісе.
Працягласць: 45 хв.
Кошт: 3,5р. / 1 наведвальнік.
Абавязковы папярэдні запіс: +375 17 363-56-21.