“Будаваў у Ждановічах дачу і думаў: буду пісаць! На другім паверсе, у цесным куточку. Між бярозак, што высіліся над дахам, пазіраючы на падворак з ружамі ўнізе…”
В.Быкаў “Доўгая дарога дадому”, 2003 г.
З 1 мая 2025 года філіял “Музей-дача Васіля Быкава” пачынае новы сезон!
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 18:00. Выхадныя дні: панядзелак і аўторак. У дні дзяржаўных святаў музей працуе па звычайным раскладзе – з 12:00 да 18:00.
Для самастойнага агляду музей можна наведаць у любы час яго працы. Экскурсійнае ж абслугоўванне адбываецца толькі па папярэднім запісе: +375 (29) 811-21-85.
📍Чакаем вас па адрасе: Мінская вобласць, Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.
🚌Праезд ад станцыі метро “Пушкінская” да прыпынку “Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы” аўтобусамі №№ 345, 419.