30 студзеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася ўнікальная сустрэча, прысвечаная складаным і захапляльным адносінам Петруся Броўкі і Уладзіміра Дубоўкі.
Госці даведаліся, як два выбітныя паэты прайшлі шлях ад канфліктаў 1930-х да шчырай перапіскі і пераасэнсавання свайго мінулага ў 1960-я. Праз лірыку, лісты і гістарычныя факты мы зазірнулі ў жыццёвую драму, якая адбівалася ў іх творчасці.
Атмасфера была напоўненая жывымі дыскусіямі, цікавымі адкрыццямі і любоўю да беларускай літаратуры.
Дзякуем усім, хто прыйшоў і падзяліўся сваімі думкамі! Да новых сустрэч у Літаратурным музеі Петруся Броўкі!