Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Канікулы ў музеі”

Падчас правядзення дадатковых зімовых канікул з 17 па 23 лютага прапануем малодшым школьнікам цікава і карысна правесці час  ў сценах Літаратурнага дома.

Запрашаем далучыцца да музейна-педагагічных заняткаў, якія пазнаёмяць вас з народнымі гульнямі, казкамі, музеямі, беларускімі традыцыямі і інш.

Занятак “Знаёмся, я – музей!” дасць магчымасць паглыбіцца ў асяродак музейнай культуры, пазнаёміць з правіламі паводзін у музеі, некаторымі тэрмінамі і прафесіямі. Занятак падрыхтуе школьнікаў да наведвання музеяў, а таксама навучыць беражліваму стаўленню да музейных экспанатаў.

Занятак Як хлеб да нас на стол прыйшоў пройдзе ў форме казкі-гульні, заснаванай на народнай казцы “Лёгкі хлеб”. Юныя ўдзельнікі ўзгадаюць сюжэт і герояў казкі, пазнаёмяцца з земляробчым побытам і сельскагаспадарчымі прыладамі працы беларусаў, складаным і крапатлівым працэсам вырабу хлеба. Падчас занятка ладзяцца вясёлыя спаборніцтвы-эстафеты. Набытыя веды ўдзельнікаў правяраюцца з дапамогай этнаграфічных загадак.

Занятак “Нізка беларускіх казак” у займальнай форме пазнаёміць наведвальнікаў з дзівосным светам беларускіх народных казак. Удзельнікаў чакаюць незабыўныя сустрэчы з цікавымі героямі ды міфічнымі істотамі, а таксама мудрагелістыя заданні, праз якія будзе пралягаць шлях да фініша.

Занятак “Фэсцік. Гулянне ў народным стылі” перанясе наведвальніка ў прастору старажытнага беларускага фэста – свята ў традыцыйным стылі з вясёлымі гульнямі і цікавымі конкурсамі. Удзельнікі пачуюць, як гучаць розныя музычныя інструменты: бубен, дудка, цымбалы, клякотка, трашчотка; даведаюцца з якой нагоды і кім яны выкарыстоўваліся. Паспрабуюць свае здольнасці ў ролі збіральнікаў ільна (гульня “Садзі лянок”), а таксама папрактыкуюцца ў выкананні народнага танца “Маразуля”.

Папярэдні запіс абавязковы. Чакаем вас у Літаратурным музеі!

Кошт уваходнага квітка: 3,50 руб. / 1 наведвальнік.

Тэлефон для запісу: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu