Вужыны Цар (Вужыны Кароль, Цар-Вуж) – легендарная істота ў беларускай міфалогіі. Буйная змяя з чароўнай каронай, якая валодае магічнымі ўласцівасцямі, лічылася галоўнай над усімі паўзунамі, захавальніцай таемных скарбаў і артэфактаў.
Паводле вераванняў, вуж схільны прымяняць сваю мудрасць на карысць дому, дзе ён паселіцца. I калі дагаджаць хатняму вужу, то ён будзе спагадаць гэтаму дому.
Запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёміцца з цікавымі старонкамі беларускай міфалогіі, прысвечанай Вужынаму Цару, і стаць удзельнікамі захапляльнага майстар-класа!
У часе майстар-класа кожны ўдзельнік зробіць з салёнага цеста свайго ўласнага Вужынага Цара, размалюе яго і забярэ з сабой. У год Змяі такі сувенір стане персанальным абярэгам для яго ўладальніка, прынясе шанцунак і дабрабыт.
Запрашаем весела і пазнавальна правесці час у нязмушанай, творчай атмасферы!
Майстар-клас разлічаны на вучняў пачатковых класаў і сямейных наведвальнікаў.
Кошт: 5 р. з удзельніка.
Працягласць: каля 40 хв.
Чакаем вашых запісаў па тэл. +375 (17) 363-94-65.