Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурная гасцёўня на Дараганаўскай зямлі да 125-годдзя Міхася Лынькова

26 лістапада ў Дараганаўскай сярэдняй школе Асіповіцкага раёна адбылася Літаратурная гасцёўня “Міхась Лынькоў: жыццё, прысвечанае літаратуры і народу”, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

На мерапрыемства былі запрошаны супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.А.Кузняцова, вучоны сакратар Н.В.Калядчык і загадчык аддзела ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання фондаў І.М.Скок. Алеся Аляксандраўна распавяла ўдзельнікам сустрэчы пра архіў пісьменніка, які захоўваецца ў музеі, прадэманстравала фотаздымкі і асабістыя рэчы Міхася Ціханавіча.

Мерапрыемства наведала і падзялілася цёплымі ўспамінамі пра Міхася Лынькова яго родная пляменніца Шалабодава Алена Мікітаўна. У выкананні паэтаў – сяброў літаратурнага аб’яднання Асіповіцкага раёна “Літаратар” Тамары Кавальчук і Аляксандра Анюхоўскага прагучалі вершы, прысвечаныя Міхасю Лынькову.

Госці і ўдзельнікі мерапрыемства наведалі школьны музей і дом, у якім доўгі час пражывала родная сястра Міхася Лынькова Ганна Ціханаўна, настаўніца Дараганаўскай школы.

Close Menu