Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё!

28 лістапада 2024 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыццё ўнікальнай часовай экспазіцыі “Пятрусь Броўка без гальштука”.

Пятрусь Броўка вядомы як народны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч і галоўны рэдактар Беларускай савецкай энцыклапедыі, у сваім паўсядзённым жыцці быў чалавекам з гумарам і далікатнасцю ў размове, прывабнай прастатой, клопатам пра сям’ю і сяброў. Менавіта гэтую грань славутага паэта, якая звычайна застаецца па-за ўвагай афіцыйных біяграфічных звестак, дае магчымасць убачыць наша выстава.

Экспазіцыя раскажа пра яго творчы час у Доме творчасці ў Каралішчавічах, сустрэчы з сябрамі на лецішчы ў Ждановічах, паездкі ў Пуцілкавічы і побыт у мінскіх кватэрах. Фатаграфіі, асабістыя рэчы, рукапісы і нават хатні пінжак паэта дапамогуць наведвальнікам убачыць Петруся Броўку не на трыбуне ці на старонках даведніка, а ў яго штодзённым жыцці — за кубкам гарбаты, у размовах з блізкімі, сярод сваіх “агародзікаў” у Каралішчавічах. Асаблівы акцэнт зроблены на малавядомых эпізодах з яго жыцця: кур’ёзах з сябрамі, трапных жартах і душэўных лірычных радках, якія нараджаліся ў тых самых “хатніх” момантах.

Запрашаем вас зазірнуць у жыццёвы альбом Петруся Броўкі і адкрыць яго наноў — як звычайнага чалавека, суседа, сябра, мужа і бацьку.

Уваход на адкрыццё вольны.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 31 жніўня 2025 года.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu