З 23 па 28 лістапада 2024 года ў г.Душанбэ праходзяць Дні культуры Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у складзе дэлегацыі на чале з першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерыем Грамадой.
Сёння, 25 лістапада, у Нацыянальным музеі Таджыкістана адбылася цырымонія адкрыцця літаратурна-дакументальнай выставы “Крывёю сэрца”, прысвечанай беларускім пісьменнікам-удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Праект прэзентавалі дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік і загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы Валянціна Сяргееўна Кароткіна.