4 верасня ў Дзелавым і культурным комплексе Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Маскве адбылася прэзентацыя экспазіцыі “Жыццё ў слове”. Мерапрыемства прайшло ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства, з удзелам дэлегацыі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
З вітальным словам да гасцей імпрэзы звярнуўся дырэктар установы С.І.Усік, прэзентавала экспазіцыю намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.А.Кузняцова, інфармацыйнае суправаджэнне і фотафіксацыю забяспечыла вучоны сакратар Н.В.Калядчык.
Падчас імпрэзы адбыліся сустрэчы і перамовы з кіраўнікамі расійскіх літаратурных музеяў па пытаннях будучага супрацоўніцтва.