У беларускага народа свая багатая спадчына. На працягу стагоддзяў беларусы ўзбагачалі і ўдасканальвалі ўзоры народнага мастацтва, у якіх сцвярджалі свой эстэтычны ідэал, тонкі густ і высокае майстэрства.
У працяг праекта “Кола года” Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць падчас лекцыі Ганны Сілівончык пазнаёміцца з слуцкім строем. Ён бытаваў на тэрыторыі Слуцкага павета ў пэўнай групе вёсак і меў свае выразныя адметнасці.
Размова пойдзе пра слуцкія строі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, а таксама будзе магчымасць дэтальна разгледзець наяўныя матэрыялы.
Запрашаем усіх аматараў традыцыйнай культуры і тых, хто толькі пачаў цікавіцца і захапляцца дадзенай тэмай.
Лекцыя пройдзе 2 жніўня ў 19:00.
Уваходны квіток: 8 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.