Запрашаем 17 і 24 жніўня а 14-й гадзіне на мастацкі пленэр па роспісе шопераў у стылі беларускай маляванкі!
Разам з мастачкай Ірынай Князевай праз наіўнае (інсітнае) мастацтва ўдзельнікі будуць ствараць на шоперах уласныя літаратурна-мастацкія вобразы.
Занятак па традыцыі праходзіць у гасцінным двары колішняга лецішча народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Для тых, хто ўпершыню чуе пра “Васільковыя пленэры”:
Ніякіх спецыяльных мастацкіх талентаў для ўдзелу не патрабуецца. Для мастакоў-пачаткоўцаў ёсць у наяўнасці трафарэты, якія спрашчаюць задачу і дапамагаюць атрымаць гарантавана добры вынік.
Квіткі: 30 рублёў (уваходзіць майстар-клас, шопер, фарбы, чаяванне і экскурсія-лекцыя пра гісторыю музея-дачы). Гатовыя шоперы ўдзельнікі пакідаюць сабе.
Запіс па тэл. +375 29 811 21 85 або праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.