23 чэрвеня, адбылося літаратурнае падарожжа “1.1.1 (Броўка-Быкаў-Барадулін)”, прымеркаванае да дня народзінаў Петруся Броўкі. Традыцыйна вандроўнікаў гасцінна віталі малыя радзімы трох знакавых творцаў ушацкага паходжання: хата Рыгора Барадуліна ва Ушачах, Музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі і, напрыканцы, Музей-хата Петруся Броўкі ў вёсцы Пуцілкавічы. Яшчэ адным традыцыйным пунктам падарожжа стала так званая Крыніца паэтаў ці “броўкава” крыніца, дзе ў свой час паэт і яго сябры спыняліся, каб наталіцца чыстай вадой.
Таксама ў гэтым годзе падчас падарожжа ўдзельнікі змаглі пабачыць касцёл Святой Веранікі, адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў традыцыйных для вандроўкі Нон-стоп чытанняў.
Удзельнікі засталіся пад вялікім уражаннем ад насычанай праграмы!