Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”

У кожнага беларуса ёсць сваё месца сілы, месца, дзе хочацца быць і куды хочацца вяртацца… А ў кожнага творчага чалавека яшчэ ёсць і сваё месца натхнення, дзе прырода і атачэнне спрыяюць нараджэнню геніяльных твораў.

Для Максіма Багдановіча такім месцам сілы і паэтычнага ўздыму стала Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна. Творчы наробак двух летніх месяцаў на радзіме – два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.

Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і новых сяброў!

У праграме свята:

  • прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак;
  • сустрэчы з беларускімі літаратарамі, музыкамі, мастакамі;
  • экскурсіі і квэсты;
  • гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак.

Час правядзення: 27/07/2024, 16:00-20:00.

Падрабязная праграма – неўзабаве!

Уваход вольны.

Праезд:

  • Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск.
    Квіткі – 25 руб. Папярэдні запіс абавязковы па тэл. +375 (17) 363-07-61. Квіткі можна набыць у касе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/1206075.
  • электрычкай Мінск-Маладзечна, Маладзечна-Мінск – да станцыі Уша;
  • маршрутным таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да в.Краснае (прыпынак каля танка);
  • уласным аўто – да в.Ракуцёўшчына.

Даведкі па тэл. + 375 (17) 363-07-61, + 375 (17) 355-22-95.

ПРАГРАМА

“Максімаў сад”

15.30 – Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да памятных камянёў.

 

Галоўная сцэна

16.00-20.00

Урачыстае адкрыццё свята, прывітальнае слова ад арганізатараў мерапрыемства.

Паэтычныя чытанні творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі: Міхась Пазнякоў, Леанід Крыванос, Навум Гальпяровіч, Алена Басікірская, Кацярына Роўда, Іна Фралова, Рагнед Малахоўскі, Уладзімір Цанунін, Паліна Корнева, Максім Хацкевіч, Лідзія Гардынец.

Выступленне музычных калектываў: ансамбль народнай музыкі “Сакавінка”, гумарыстычны праект “Асарці”, народны вакальны ансамбль “Асалода”, вакальны дуэт “Наравіца”, народны вакальны ансамбль “Сваякі”, салісты Красненскага СДК.

19.00 – спявак і блогер Ілья Шынкарэнка.

 

Дамок арандатара

17.00, 18.00, 19.00

Аглядавыя экскурсіі па экспазіцыі філіяла “Фальварак Ракуцёўшчына” (уваходны квіток у музей).

 

Дом гаспадара

16.00-20.00

Музейныя майстар-класы:

  • Выраб паштоўкі “Прывітанне з Ракуцёўшчыны”;
  • Медаль “Максім Багдановіч”;
  • Сакрэты каліграфіі.

18.00

Літаратурная гульня “Шуфлядка”.

16.00-20.00

Бяспройгрышная гульня-разыгранка

 

Музейны падворак

16.00-20.00

Выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі маладзечанскіх рамеснікаў.

Прэзентацыя і дэгустацыя травяных збораў ад майстэрні смаку “Зёлка-пчолка”.

Дзіцячы цэнтр культуры “Расток”:

  • Майстар-класы;
  • Народныя гульні.

Інтэрактыўныя пляцоўкі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча.

Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”.

Стэнд выдавецтва “Звязда”:

  • Падарожжа ў казачны свет з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой;
  • Аўтограф-сесія творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі (19.00);
  • Продаж кніг беларускіх пісьменнікаў.
Close Menu