Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сустрэча з Галінай Левінай

Маўклівыя сведкі мінулага, маякі памяці – так кажуць пра помнікі і мемарыялы. Павага, удзячнасць, гонар – тое, што адчувае кожны, апынаючыся ў месцах, якія нясуць памяць трагедыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архітэктар Леанід Левін – сапраўдны майстар, які праз сваю працу ўсяму свету распавёў пра трагедыю беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця. Яго ідэі прымушаюць думаць, разважаць. Створаныя ім мемарыялы ведае і памятае кожны беларус, яны назаўсёды пакідаюць след у душы таго, хто хоць аднойчы там пабывае. І кожны раз, калі туды вяртаешся, адчуваеш непадробныя, самыя шчырыя эмоцыі. Зноў плачаш у Хатыні, не можаш дыхаць у Красным Беразе, чуеш, як моцна б’ецца сэрца каля мінскай Ямы…

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа запрашаем у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, каб разам згадаць гісторыю з’яўлення мемарыялаў і пачуць тое, што яны апавядаюць. Бо ў аснове кожнага з мемарыяльных комплексаў ёсць і літаратурны складнік, гістарычны факт, якія ўвасобіліся ў архітэктуры.

Паразважаць, як увасобілася мастацкае слова ў застылых формах, як закранаюць архітэктурныя ноты нас, сучасных людзей, а таксама пагартаць старонкі сямейнай гісторыі і сутворчасці запрашаем сустрэчы з Галінай Левінай.

Галіна Леанідаўна Левіна – архітэктар, мастак, кіраўнік  творчай майстэрні архітэктара Леаніда Левіна, адна з аўтараў мемарыялаў у Чырвоным Беразе, “Памяць” на праспекце Дзяржынскага ў Мінску.

Час: 21/06/2024, 18:00.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu