Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на прэзентацыю сакавіцкага нумара “Роднага слова”

28 сакавіка а 17-й гадзіне запрашаем усіх зацікаўленых на прэзентацыйнае мерапрыемства “Вясновыя перазовы: жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова””.

Сёлета мы распачынаем новы праект “Літаратурная брама XXI стагоддзя” сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі і выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”.

Па традыцыі на авансцэну ў першым вясновым выпуску навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” выходзяць жанчыны. Сёлета гэта паэткі Ганна Новік і Еўдакія Лось, чые юбілеі прыпадаюць на сакавік; паэткі-сучасніцы Соф’я Шах і Людміла Кебіч, а таксама плеяда пісьменніц, чые творы склалі зборнік жаночай навелы з кніжнай серыі “Сучасная беларуская літаратура”; Ларыса Александроўская і Яўгенія Пфляўмбаўм, якія сталі гераінямі архіўных даследаванняў.

Жанчынам належаць і каляровыя выявы нумара, у тым ліку жывапісны твор “Подых вясны” Раісы Кудрэвіч. Палатно пакіне фонды Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь на час мерапрыемства і будзе прадстаўлена яго гасцям напярэдадні 105-годдзя народнай мастачкі Беларусі.

У кантэксце заяўленай тэмы адбудзецца экспрэс-прэзентацыя музейна-часопісных праектаў “Роднага слова”, а таксама сумесных ініцыятыў, скіраваных на папулярызацыю беларускай культуры. Такі фармат дазволіць наведвальнікам пазнаёміцца з адметнасцю часопіса і ацаніць яго патэнцыял для выкарыстання ў дзейнасці педагогаў, бібліятэкараў, музейных супрацоўнікаў і ўсіх зацікаўленых.

У мерапрыемстве бяруць удзел аўтары і партнёры часопіса, Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”, струнны ансамбль “La vie”, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Шчыра запрашаем!

Даведкі: +375 17 363 94 65; +375 17 263 34 79.

Close Menu