Ёсць сярод супрацоўнікаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры свой герой, які сёння прымае віншаванні з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзем вываду войскаў з ДРА.
Ілярый Раманавіч Машталер – ветэран-афганец, які ў 1986-1988 гадах мужна выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан.
Ілярый Раманавіч мае 4 баявыя ўзнагароды, падпалкоўнік у адстаўцы. Працуе ў музеі загадчыкам аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Віншуем паважанага калегу, зычым здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця!