Восеньскія вечары хуткай і ўпэўненай хадою прыходзяць на змену кароценькім восеньскім дзянёчкам. Віхуру залатога лісця прыбірае беллю зазімак. Да калядных святаў яшчэ далёка, а летняя спёка – ужо толькі успамін.
Спевы ў любую пару і з самых розных нагодаў заўжды суправаджалі жыццё беларусаў.
25 лістапада Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць правесці восеньскі вечар ва ўтульнай атмасферы традыцыйных спеваў і танцаў на імпрэзе “Ружа-кветка”.
Вас чакаюць:
- лекцыя-прэзентацыя “Вясельныя вянкі ў традыцыйнай культуры”;
- беларускія вясельныя, хрэсьбінныя, лірычныя песні;
- інструментальная музыка і танцы.
Пачатак: 17:00 – лекцыя; 18:00 – спеўна-танцавальная праграма.
Кошт білетаў:
10 руб. – на ўвесь час мерапрыемства;
5 руб. – на лекцыю;
7 руб. – на спеўна-танцавальную праграму.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.