2 верасня 2023 года філіял “Літаратурны музей Петруся Броўкі” возьме ўдзел у Дні беларускага пісьменства, які пройдзе ў г.Гарадок Віцебскай вобласці.
Супрацоўнікі музея прадставяць інтэрактыўна-забаўляльную пляцоўку “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”.
Наведаўшы музейную лакацыю, госці традыцыйнага свята змогуць азнаёміцца з выставай, прысвечанай народнаму паэту Беларусі, паспрабаваць свае здольнасці ў друкаванні тэкстаў на пішучай машынцы, паўдзельнічаць у паэтычным майстар-класе.
У аматараў настольных гульняў будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Петрусём Броўкам у забаўляльнай форме, а таксама папрактыкавацца ў тлумачэнні слоў з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў і г.д.
Наведвальнікаў чакаюць сувеніры!
Да сустрэчы ў Гарадку!