Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Беларуская хатка” запрашае

З 4 па 14 жніўня 2023 года філіял “Беларуская хатка” (г.Мінск, вул.Рабкораўская,19) ласкава запрашаем усіх жадаючых даведацца пра Мінск пачатка XX стагоддзя, пазнаёміцца з цікавымі асобамі, якія ўваходзілі ў клуб інтэлігенцыі “Беларуская хатка”, зазірнуць у гісторыю дома, дзе жылі Змітрок Бядуля, Максім Багдановіч,  Язэп Лёсік, Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас), бывалі Аркадзь Смоліч, Уладзіслаў Галубок і іншыя знакамітыя асобы.

У праграме – экскурсія “У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў”, падчас якой вы зможаце:

✔️азнаёміцца з побытам гараджан пачатку XX стагоддзя на прыкладзе пакояў Змітрака Бядулі і яго сясцёр;

✔️заглянуць у творчую лабараторыю Максіма Багдановіча;

✔️наведаць адноўлены мемарыяльны пакой паэта і на свае вочы пабачыць сапраўдныя рэліквіі музея – рэчы сям’і Максіма Багдановіча.

Таксама чакаем жадаючых на майстар-класе па вырабе батлеечнай лялькі. Вы будзеце мець магчымасць далучыцца да творчага працэса стварэння сваёй шпяньковай лялькі з паперы, а пасля – адчуць сябе сапраўднымі батлейшчыкамі.

Уваходныя квіткі: 4.00 руб. (дарослыя), 2.50 руб. (студэнты, навучэнцы). Дашкольнікам уваход вольны.

Экскурсія: 12.00 руб. Майстар-клас: 3.50 руб.

+375 (17) 375-52-13.

Close Menu