Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на майстар-клас!

Запрашаем на майстар-клас па роспісе шопераў “Васільковы пленэр”!

Калі: 18 і 20 жніўня, 14:00.

Дзе: філіял “Музей-дача Васіля Быкава”.

Сябры, дачакаліся! Вось і прыспеў час для чарговага “Васільковага пленэру”, а дакладней – адразу двух. Хто не змог запісацца ў мінулыя разы – гэта ваш “васільковы” шанец!

Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Для тых, хто ўпершыню чуе пра “Васільковыя пленэры”:
Мастачка Ірына Князева, куратар філіяла “Музей-дача Васіля Быкава”, прыкладна раз на месяц праводзіць там майстар-класы па роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі. Наведвальнікі знаёмяцца з наіўным (інсітным) мастацтвам і ствараюць на шоперах дзівосныя вобразы на прапанаваныя тэмы або эксперыментуюць у стварэнні сваіх, аўтарскіх, сюжэтаў.

Ніякіх спецыяльных мастацкіх талентаў і навыкаў для ўдзелу не патрабуецца. Для мастакоў-пачаткоўцаў заўсёды ёсць у наяўнасці трафарэты, якія істотна спрашчаюць задачу і дапамагаюць атрымаць гарантавана добры вынік.

Такім чынам, ласкава запрашаем дарослых і дзетак! Занятак па традыцыі будзе праходзіць у двары быкаўскага лецішча.

Кошт удзелу – 20 рублёў (уваходзіць экскурсія на музеі, майстар-клас, шопер, фарбы і іншыя расходныя матэрыялы). Гатовыя шоперы ўдзельнікі “васільковага” пленэру пакідаюць сабе.

Close Menu