Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ЗРОБІМ РАЗАМ: працягваецца збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю

Напрыканцы вясны наш музей ініцыяваў збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю.

Нагадаем, што для вытворчасці і ўстаноўкі помніка (аўтар эскіза – скульптар С.Гумілеўскі) музею неабходна сабраць 12,5 тысяч беларускіх рублёў.

На дадзены момант, дзякуючы неабыякавасці ўсіх, хто адгукнуўся на заклік аб дапамозе, на дабрачынным рахунку назбіралася палова неабходнай сумы. Шчыры дзякуй вам, сябры, за вашы ахвяраванні. Незалежна ад памеру, яны – бясцэнныя.

Для тых, каго раней абмінула наша інфармацыя, і хто хацеў бы далучыцца да збору сродкаў, расказваем, як гэта можна зрабіць, напрыклад, праз мабільны дадатак “M-Belarusbank”.

Абіраеце пункты: Платежи>Перевод по реквизитам

Запаўняеце палі:
ФИО
УНП плательщика (неабавязкова)
Адрес плательщика (неабавязкова)
Получатель: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
УНП получателя: 190269032
Счёт получателя: BY15AKBB36429000005530000000 (літары абавязкова лацінскія)
БИК банка получателя: AKBBBY2X (літары – лацінскія)
Код назначения платежа: 999
Назначение: стварэнне помніка Змітраку Бядулю.

Будзем ўдзячны кожнаму за пасільную фінансавую падтрымку праекта!

Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – папраўдзе слаўны сын беларускай зямлі, які зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры.

Філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» (вул.Рабкораўская, 19) добра памятае аднаго са сваіх знакамітых гаспадароў, які пражываў тут з 1915 па 1918 гг. разам з сёстрамі Рэняй і Геняй. Тут пісьменнік даў прытулак ўжо хвораму Максіму Багдановічу.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 3 лістапада 1941 г., Змітрок Бядуля памёр у эвакуацыі каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці, насуперак шматлікім складанасцям, была арганізавана работа па вяртанні яго на Бацькаўшчыну. Пры арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і прыхільнікаў таленту пісьменніка 3 лістапада 2020 года адбылося перапахаванне яго парэшткаў на Усходніх могілках у Мінску.

Close Menu