Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры віншуе ўсіх беларусаў з надыходзячым Днём Незалежнасці і запрашае наведаць мерапрыемствы, прымеркаваныя да святочнай даты.

2 ліпеня ў 14:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца спектакль “Время выбрало за них” – інсцэніроўка па матывах серыі кніг “Піянеры-героі”. Паказ арганізаваны сумесна з Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача. Уваход вольны.

г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13. Тэл. +375 (17) 363-56-21.

 

3 ліпеня ў 11:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае дзяцей і бацькоў на пазнавальна-забаўляльную праграму “Мінск – любоў мая!”. Наведвальнікі пазнаёмяцца з самымі незвычайнымі паштоўкамі з фондаў музея, паўдзельнічаюць у віктарыне-падарожжы па Мінску канца XIX – пачатку XX ст., а таксама ўласнаручна зробяць паштоўку “Прывітанне з Мінска”. Уваход вольны.

г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а. Тэл. +375 (17) 355-22-95.

3 ліпеня ў 11:00 і 15:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі прадставіць інтэрактыўную праграму “Да сонечных новых вышынь!”. Наведвальнікам прапануюць аглядавую экскурсію па музеі-кватэры народнага паэта, а пасля іх чакае настольная гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі”. Уваход вольны (пажаданы папярэдні запіс).

г.Мінск, вул.К.Маркса, 30. Тэл. +375 (17) 342-09-81.

 

3 ліпеня з 9:30 да 18:00 філіял “Беларуская хатка” запрашае наведаць літаратурна-дакументальную выставу “Аркадзь Смоліч: служэнне роднаму краю”, прысвечаную таленавітаму вучонаму, дзеячу беларускага нацыянальнага адраджэння. З 9:30 да 16:00 для наведвальнікаў будуць ладзіць экскурсіі-квэсты па экспазіцыі музея “Спасцігаем і падарожнічаем разам”. У 16:00 і 17:00 іх чакаюць батлеечныя прадстаўленні (паказ свецкіх інтэрмедый XIX ст.). Уваход вольны.

г.Мінск, вул.Рабкораўская, 19. Тэл. +375 (17) 375-52-13.

 

1-3 ліпеня філіял “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на экскурсіі і квэсты на тэрыторыі сядзібы. Таксама ў гэтыя дні тут пройдзе пленэр “Хараство роднага краю” мастацкай студыі “Вернісаж” Красненскага СДК.

Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына. Тэл. +375 (176) 70-26-41.

 

1 ліпеня Літаратурны музей Кузьмы Чорнага арганізуе велапаход “Гэта наша з табой гісторыя” (Цімкавічы – Вялікая Раёўка – Вялікія Прусы – Цімкавічы).

Мінская вобласць, Капыльскі раён, в.Цімкавічы, вул.Слуцкая, 60. Тэл. +375 (1719) 4-34-26.

 

Ласкава запрашаем!

Close Menu