2 ліпеня ў 14:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца спектакль “Время выбрало за них” – інсцэніроўка па матывах серыі кніг “Піянеры-героі”. Паказ арганізаваны сумесна з Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача і ладзіцца з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
“Время выбрало за них” – спектакль-памяць аб піянерах-героях: Толі Шумаве, Лары Міхеенка, Мусі Пінкензоне, Юце Бандароўскай і Валодзі Шчарбацэвічу, якія праявілі мужнасць і адвагу, змагаючыся на фронце і дапамагаючы ў тыле.
У спектаклі раскрываюцца гісторыі падлеткаў з мінулага стагоддзя, якія дапамагаюць зразумець сучаснаму гледачу ўчынкі юных герояў – удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Запрашаем усіх жадаючых.
Уваход на мерапрыемства вольны!
Працягласць: 50 хвілін.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Узроставая катэгорыя: 6+.
Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Тэлефон для даведак: +375 (17) 363-56-21.