Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Быкаўскія дні”

19 чэрвеня ў філіяле “Музей-дача Васіля Быкава” распачаліся “Быкаўскія дні” – штогадовы праект па ўшанаванні памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава.

У гэты дзень споўнілася 99 год з дня яго нараджэння. На дачы творцы, якая ўжо 9 гадоў як з’яўляецца музеем, прайшоў літаратурны пленэр. Гучалі вершы, песні, успаміны, мноства цёплых і пранікнёных слоў у адрас аднаго з самых любімых і вядомых беларускіх аўтараў, пісьменніка з вялікай літары.

Не абыйшлося і без традыцыйнага чаявання на свежым паветры сярод шумлівых быкаўскіх бяроз…

Запрашаем наведаць гэта памятнае месца ўсіх, хто любіць, шануе, чытае Васіля Быкава! Хто хоча глыбей зразумець і больш даведацца пра гэты выбітны літаратурны талент!

Close Menu