Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа:
21.06.2023
БУДЗЕМ ПАМЯТАЦЬ ЗАЎЖДЫ
экскурсія па месцах, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны
Капыльскі раён, в.Цімкавічы, вул.Слуцкая, 60, філіял “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага”. Тэл. +375 (1719) 4-34-26.
22.06.2023
І ВЫЙДЗЕ БЕЛАРУСЬ З ПАЛОНУ… тэматычная экскурсія
г.Мінск, вул.К.Маркса, 30, філіял “Літаратурны музей Петруся Броўкі”. Тэл. +375 (17) 342-09-81.
22.06.2023
ІДЗІ І ГЛЯДЗІ: ХРОНІКА ВАЙНЫ ПА ТВОРАХ АЛЕСЯ АДАМОВІЧА літаратурна-дакументальная часовая экспазіцыя
г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Тэл. +375 (17) 363-56-21.
На выяве – іл. А.Кашкурэвіча да рамана К.Чорнага “Трэцяе пакаленне”. 1960 г. З фондаў ДМГБЛ.