Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Вынікі творчага конкурсу

Падведзены вынікі творчага конкурсу “Янка Маўр: вандраванне па зорках”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра.

У III заключным этапе прынялі ўдзел 207 работ пераможцаў II раённага этапу – навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.

Журы ў складзе навуковых супрацоўнікаў музея, літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вызначыла пераможцаў у намінацыях творчага конкурса: “Літаратурная творчасць”, “Выяўленчае мастацтва” і “Мініяцюра (інсцэніроўка)”, а таксама заснавала спецыяльныя прызы ў асобных намінацыях.

Спіс пераможцаў у намінацыі “Выяўленчае мастацтва”

Спіс пераможцаў у намінацыі “Літаратурная творчасць”

Спіс пераможцаў у намінацыі “Мініяцюра (інсцэніроўка)”

15 мая 2023 года аб 11-й гадз. у музеі адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу. Цырымонія пройдзе ў межах святочнага мерапрыемства, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра і Міжнароднаму дню сям’і.

У гэты ж дзень у музеі адбудзецца Круглы стол з удзелам нашчадкаў Янкі Маўра, прадстаўнікоў навуковай, пісьменніцкай, грамадскай супольнасцей, а таксама перыядычных выданняў і сродкаў масавай інфармацыі. Пачатак – а 13-й гадзіне.

Close Menu