Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Творчы вечар Навума Гальпяровіча

“Я бачыў шмат гарадоў, палюбіў душой наш прыгожы Мінск, але па-ранейшаму для мяне самы першы і самы галоўны мой родны. Ён і ёсць мой галоўны герой. Мой Горад,” – так кажа пра родны Полацк Навум Гальпяровіч. Навум Якаўлевіч – паэт, празаік, публіцыст, заслужаны дзеяч  культуры Рэспублікі Беларусь.

Сёлета выйшлі з друку дзве кнігі пісьменніка: паэтычны зборнік “Ветразь лёсу” і напоўненая пачуццямі дабрыні і шчырай пяшчоты кніга прозы “Горад”.

28 красавіка Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на творчы вечар Навума Гальпяровіча “Застаюцца песня і Радзіма”.

Мы не толькі прэзентуем кнігі ва ўтульнай атмасферы музейнай залы: перанясемся ў свет полацкіх вулак і акунемся ў карункі паэтычных радкоў… Перш за ўсё, гэта будзе сустрэча з Аўтарам, размова, дыялог і самарэцэнзія на творчасць і яе плён. Таму запрашаем рыхтаваць да сустрэчы пытанні, разважаць над кнігамі Навума Якаўлевіча і чакаем у музеі 28 красавіка ў 18:30.

Таксама ў сустрэчы возьмуць удзел сучасныя беларускія літаратары і калегі пісьменніка.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu