Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Вечар камернай музыкі і паэзіі”

Музыка заварожвала Максіма Багдановiча. Ён любіў слухаць, як гралі на музычных інструментах яго сябры і блізкія. “Хатні” фармат дапамагаў яму забыцца на турботы, натхняў і падтрымліваў паэта.

21 красавіка а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча і ансамбль салістаў “Класік-Авангард” прапануюць разам правесці вечар камернай музыкі і паэзіі.

Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Доўжык, Караліна Дыба, Ліяна Іофе і Марыя Тумеля, а таксама квартэт драўляных духавых інструментаў.

У праграме вас чакаюць творы кампазітараў – Г. Веняўскага, П. Сарасатэ, М. Рымскага-Корсакава, С. Пракоф’ева, Ж. Франсэ.

Вядучы – мастацкі кіраўнік і дырыжор ансамбля Людміла Каліноўская.

Загадчык музея Міхал Бараноўскі пазнаёміць наведвальнікаў з перакладнымі выданнямі замежнай паэзіі на беларускую мову.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/323184 або ў касе музея).

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Close Menu