20 снежня 2022 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на прэзентацыю літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Насустрач жыццю, насустрач будучыні”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч.
На выставе прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея, а таксама асабістыя рэчы, рэдкія выданні, фатаграфіі, мастацкія працы з сямейнага архіва, ілюстрацыі мастакоў з выданняў тэтралогіі “Пачакай, затрымайся…”.
Імпрэза адбудзецца пры ўдзеле сына пісьменніцы, аўтара фундаментальных даследаванняў па фальклоры і этнаграфіі Уладзіміра Аляксандравіча Васілевіча.
Запрашаем!
Выстава дзейнічае па 30 сакавіка 2023 г.
Куратар – вядучы навуковы супрацоўнік Паліна Мікалаеўна Саўген.
Тэл. +375 (17) 395-44-47.