17 лістапада ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства “Юрыю Броўку – 86!” да дня нараджэння сына паэта, які быў не ў цені бацькі.
На свята былі запрошаны сябры і калегі Юрыя Пятровіча па кафедры міжнароднага права, а таксама студэнты. Шмат цёплых успамінаў аб значнай постаці юрыдычнай навукі прагучала ў гэты вечар. Таксама гасцям была прадэманстравана прысвечаная Юрыю Броўку выстава “(Не) ў цені бацькі”.
Выстава будзе працаваць да 30 лістапада.