17 лістапада а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца мерапрыемства “Юрыю Броўку – 86!”
Ужо паўгады мы распавядаем нашаму наведвальніку аб асобе Юрыя Пятровіча Броўкі – доктара юрыдычных навук, спецыяліста па міжнародным праве, другога дырэктар Літаратурнага музея Петруся Броўкі і сына народнага паэта Беларусі, які быў не ў цені бацькі.
Запрашаем вас адзначыць разам з намі, а таксама калегамі і вучнямі Юрыя Пятровіча, яго дзень нараджэння, бо 20 лістапада яму споўнілася б 86 год! Паразважаем аб яго жыцці, успомнім добрым словам і паглядзім на прысвечаную яму выставу – пра сына, навукоўца, дыпламата, чалавека.
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.
