27 кастрычніка а 10-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на навукова-практычную канферэнцыю “ІІ Броўкавы чытанні”, прысвечаную 55-годдзю стварэння Галоўнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (БелСЭ).
Праблемна-тэматычнае поле канферэнцыі:
- Літаратурная і грамадская дзейнасць Петруся Броўкі ў культурным кантэксце XX стагоддзя.
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў культурным і гістарычным кантэксце.
- Актуальныя праблемы дзейнасці літаратурных і мемарыяльных музеяў.
Да ўдзелу ў навуковых чытаннях запрошаны вядучыя літаратуразнаўцы, гісторыкі, спецыялісты музейнай і энцыклапедычнай справы.
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 9:00
Пачатак мерапрыемства – 10:00
Уваход вольны!
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.