30 кастрычніка 2022 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Паэзія і камерная музыка кампазітараў Беларусі” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Беларусь багатая на таленты, і пераканацца ў гэтым вельмі лёгка. Так, на імпрэзе ў наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх кампазітараў ХХ і ХХІ стагоддзяў і вершамі сучасных паэтаў.
Ансамбль салістаў зайграе струнныя квартэты Дзмітрыя Смольскага і Уладзіміра Кур’яна, п’есы для флейты Уладзіміра Дарохіна, “Элегію” Уладзіміра Солтана, танга Генрыха Вагнера, п’есы для габоя і кларнета сола Галіны Гарэлавай.
Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі, Алеся Носава, Эла Іванова (скрыпкі), Канстанцін Дарашэнка, Аляксей Карчэўскі (альты), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Максім Юргілевіч (габой).
Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/319482 ці ў касе музея).
Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61 і на музейных старонках у сацыяльных сетках.
Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а.
