Напярэдадні Дня работнікаў культуры калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры павіншаваў дырэктар установы Сяргей Іванавіч Усік.
Супрацоўнікі музея атрымалі шмат цёплых слоў падзякі і шчырых пажаданняў, а таксама ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята.
Святочнае чаяванне і музычны падарунак разбавілі афіцыйныя ўрачыстасці і дадалі адпаведнага прыўзнятага настрою.