Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя часопіса “Маладосць”

У сваім першым надрукаваным творы “Музыка” Максім Багдановіч пісаў: “…памеж таго народу, катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць людзей к свету…”. Часопіс “Маладосць” штомесяц адкрывае для нас новыя імёны ў беларускай літаратуры, паказвае развагі аўтараў пра творчы працэс, далучае нас да чагосьці іншага праз пераклады і, канешне, дэманструе сваё.

Калі вы жадаеце даведацца, чым жыве сёння часопіс “Маладосць”, адкрыць імёны новых “музыкаў” і, магчыма, знайсці свайго, чакаем вас у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

На імпрэзе прагучаць вершы дэбютантаў часопіса – Марыі Шкляр, Вікторыі Жытнік, Алеся Гомана і Аляксандры Тужыкавай, а таксама празаічныя творы Яны Цэглы, Юліі Макарэвіч ды Івана Мелава.

Выступяць сталыя сябры часопіса: літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Мікола Трус, паэты  Марына Варабей і Руслан Юсупаў; паэтка, празаік, ілюстратар кніг, заснавальніца літаратурна-музычнага праекту «Сябрына» Таццяна Каленік, студэнты з МДЛУ – удзельнікі перакладчыцкага праекту «Маладосці», дзіцячая пісьменніца, празаік Кацярына Хадасевіч-Лісавая, культуролаг, графік, паэтка Алена Свечнікава.

Напрыканцы вас чакаюць выступы аўтараў часопіса з песнямі на ўласныя творы.

Уваход вольны.

Дата і час правядзення: 12 кастрычніка 2022 г., 19:00.

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Close Menu