Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Восень у Завоссі-2022”. Фотасправаздача

24 верасня 2022 года ў філіяле “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”, на зямлі, якая ўзгадавала нашага славутага на ўвесь свет земляка Адама Міцкевіча, прайшоў фестываль “Восень у Завоссі”.

Наведвальнікі змаглі адчуць атмасферу сапраўднага шляхецкага двара другой паловы ХІХ ст., дакрануцца да непаўторнай літаратурна-спеўнай спадчыны міцкевічавай пары, а таксама паслухаць творы сучасных беларускіх музыкаў і літаратараў. Спецыяльнымі музычнымі гасцямі свята сталі фолк-рок гурт “Тутэйшая шляхта” і арт-гурт “Беларусы”.

Апроч канцэртнай сцэны дзеянні і відовішчы адбываліся па ўсёй тэрыторыі сядзібы. Музычныя выступы, паэтычныя чытанні, лекцыі, экскурсіі, інтэрактывы, гульні, майстар-класы – выбраць занятак па гусце папраўдзе змог кожны.

Дзяржаўны музей гісторыі Беларускай літаратуры выказвае словы падзякі Баранавіцкаму раённаму выканаўчаму камітэту, Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Прадстаўніцтву Россцупрацоўніцтва, а таксама ўсім артыстам, музыкам, мастакам і астатнім добрым людзям, якія дапамаглі зладзіць незабыўнае свята.

Close Menu