Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Мой любы, любы Мінск”

“Ах, колькі ёсць красы чароўнай поруч з намі,

Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!”

Максім Багдановіч

А вы ведалі, што Максім Багдановіч – самы што ні на ёсць сапраўдны мінчанін? Што нарадзіўся ён у сэрцы горада, Траецкім прадмесці, у доме па вуліцы Аляксандраўскай?

Праўда, гэтымі днямі, роўна 130 гадоў таму, ён разам з бацькамі і брацікам Вадзімам ужо збіраўся да пераезду ў Гродна.

Прапануем узгадаць першыя шчаслівыя мінскія дзянёчкі Максіма і прыняць удзел у інтэрактыўнай імпрэзе “Мой любы, любы Мінск”.

У праграме:

  • экспрэс-экскурсія “Два Мінска Максіма Багдановіча”;
  • міні-выстава “Самыя незвычайныя паштоўкі з фондаў”;
  • віктарына-падарожжа па Мінску к. ХІХ- пач. ХХ стст.;
  • анімацыйная праграма;
  • майстар-клас па вырабе паштоўкі “Прывітанне з Мінска”.

Запрашаем правесці 3 ліпеня з намі. І тады, магчыма, на Мінск вы будзеце глядзець па-іншаму.

3 ліпеня 2022 года. Пачатак а 11-й гадзіне.

Уваход вольны.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 (17) 355 22 95.

Close Menu