21 мая ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла “Ноч музеяў – 2022: Калісьці ты быў бітнікам…”.
Мерапрыемства было прысвечаны атмасферы субкультур 50-х – 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Наведвальнікам было прапанавана прыходзіць у вобразе стылягі, бітніка ці хіпі і адчуць сябе на іх месцы пры дапамозе інтэрактыўных праграм у стылі мінулай эпохі. Лекцыя пра гісторыю бітнікаў, майстар класы па ліндзі-хопу, пляценні фенечак, завязванні гальштукаў, музыка з вінілавых кружэлак і многае іншае стварала адпаведны настрой гэтага вечара.