У філіяле “Фальварак Ракуцёўшчына” 25 мая 2022 года ўшануюць памяць Максіма Багдановіча. Тут пройдзе мерапрыемства пад назвай “А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю”. Пачатак а 12-й гадзіне.
Праграма:
11:30-14:00 – плэнер вучняў мастацкай школы г.Маладзечна;
12:00-12:30 – ускладанне кветак каля помніка ў “Максімавым садзе”;
13:00-13:30 – літаратурная імпрэза “А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю”;
13:30-14:30 – выступленне мясцовых творцаў, акцыя “Чытаем вершы Максіма Багдановіча разам”.
Запрашаем далучыцца прыхільнікаў творчасці паэта і ўсіх жадаючых!
Адрас: 222321, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Ракуцёўшчына.
Праезд цягніком Мінск-Маладзечна да станцыі Уша.
Музей працуе з 9:00 да 18:00.
Экспазіцыя працуе з 10:00 да 17:00 (каса да 16:30).
Тэл.: +375 17 670-26-41.