21 мая 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў анлайн-відэаконкурсу “Чатаю на мове – ганаруся Бацькаўшчынай!”, арганізаванага сумесна з Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА «Беларускі фонд міру» і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
У конкурсе ўзялі удзел больш за 50 навучэнцаў устаноў адукацыі сеткі Школ міру г. Мінска. Хлопчыкі і дзяўчынкі прадставілі свае відэаролікі, у якіх яны чытаюць творы беларускіх аўтараў на роднай мове.
Пераможцы абіраліся на падставе анлайн-галасавання сярод падпісантаў музея ў акаунце Instagram. Лепшыя з лепшых атрымалі дыпломы пераможцаў і памятныя падарункі ад арганізатараў конкурса. Астатнія рабяты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.
Арганізатары конкурса шчыра павіншавалі пераможцаў і падзякавалі ўсім канкурсантам, адзінадушна адзначыўшы іх артыстызм і высокае чытальніцкае майстэрства, мастацкую выразнасць прадстаўленых творчых работ.

Пераможцы анлайн-відэаконкурсу “Чатаю на мове – ганаруся Бацькаўшчынай!”:
Малодшая група:
І месца – вучні 3 “Д” класа (ДУА “Гімназія № 33 г. Мінска”)
Урывак з паэмы Я.Коласа “Новая зямля”
ІІ месца – Анастасія Колаш (2 клас ДУА “Гімназія № 33 г. Мінска”)
“Куточак Беларусі” Я.Жабко
ІІІ месца – Ягор Пазднякоў (1 клас ДУА “Гімназія № 29 г. Мінска”)
“Сармацкае кадзіла” П.Панчанка
Сярэдняя група:
І месца – Яна Супрановіч (5 клас ДУА “Гімназія № 33 г. Мінска”) “Дзівосныя галасы” А.Балуценка
ІІ месца – Ганна Тагай (7 клас ДУА “Гімназія № 33 г. Мінска”)
“Мы хочам зразумець галактык мову” Г.Бураўкін
ІІІ месца – Арцём Осіпчык (8 клас ДУА “Гімназія № 33 г. Мінска”)
“Лясныя музыканты” П.Броўка
Старэйшая група:
І месца – Аліна Луцковіч (1 курс УА “Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва”)
“Крыніца натхнення” А.Балуценка
ІІ месца – Міхаіл Сушчык (10 клас ДУА “Гімназія № 33 г. Мінска”)
Урывак з паэмы Я.Коласа “Новая зямля”
ІІІ месца – Анастасія Асобік (1 курс ДУА “Мінскі гарадскі педагагічны каледж”) “Лясныя музыканты” П.Броўка
Спецыяльны Прыз установы “Дзяржаўны музей гістрыі беларускай літаратуры” атрымала Дар’я Крук (сярэдняя група, 9 клас ДУА “Сярэдняя школа №153 г. Мінска”)
“Зіма” М.Танк
Азнаёміцца з конкурснымі работамі можна ў Instagram-акаунце музея.