15 мая а 15 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца імпрэза “Мы – дзеці Галубка…”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Уладзіслава Галубка і да Міжнароднага дня сям’і.
Сям’я ў жыцці Уладзіслава Галубка адыгрывала вялікае значэнне. Жонка Ядвіга Аляксандраўна, 3 сыны і 3 дачкі – амаль усе яны ўдзельнічалі ў творчых памкненнях бацькі. Трупа Галубка, “галубяняты”, як іх ласкава называлі гледачы, значна ўзбагаціла нацыянальную культуру Беларусі. Напэўна, не было ў краіне такога куточка, куды б не “заляцела” трупа.
Разам з гасцямі пагаворым пра тэатральнага і літаратурнага дзеяча Беларусі, пра лёсы яго родных. Таксама наведвальнікі атрымаюць магчымасць пабачыць музейныя прадметы, звязанныя з выбітным творцам, з фондаў Літаратурнага музея. Галоўным экспанатам стане рэдкая жывапісная праца Уладзіслава Галубка “На возеры Мядзель”! Карціна будзе экспанавацца выключна падчас мерапрыемства.
Чакаем!
P. S. Кожны атрымае невялікі падарунак – налепку з выявай Уладзіслава Галубка.
Кошт: 1,50 руб.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.