
Ёсць колькі знакавых дат у гісторыі кожнага народа, з надыходам якіх шчымліва сціскаецца сэрца. Дзень Перамогі – адна з іх. Гэта дзень вялікай радасці і смутку, дзень, калі скончылася адна з самых жудасных старонак у гісторыі Беларусі.
Запрашаем вас 6 мая а 18-й гадзіне на лекцыю “Лісты з фронта” (адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны ў фондавых матэрыялах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча).
Цягам мерапрыемства вы даведаецеся, якія сведчанні вайны зберагаюцца ў музеі. Хто са сваякоў Максіма Багдановіча і даследчыкаў яго творчасці змагаўся супраць фашызму. Што яны пісалі ў лістах ваеннай пары сваім родным, сябрам і каханым.
Уваход вольны.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл.: +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95.