29 красавіка а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя, прысвечаная гісторыі святкавання 1 Мая (сёння – Свята працы).
Свае вытокі свята бярэ са старажытных дахрысціянскіх часоў, калі адзначалі росквіт вясны і ўраджайнасці. Вальпургіева ноч, Бяльтэйн, Зялёны Сант’яга – розныя традыцыі святкавання былі ў народаў Еўропы. Сёння яны шануюцца нашчадкамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя гэты дзень упершыню атрымаў атаясамленне з барацьбой рабочых за свае эканамічныя правы. Менавіта праз паспяховасць дэманстрацый 1 Мая пачалі адзначаць кожны год.
На лекцыі будуць абазначаны перадумовы і вытокі ўзнікнення традыцыі святкавання 1 Мая. Слухачам распавядуць пра барацьбу рабочых Расійскай імперыі за свае эканамічныя правы як перадумову свята працоўных. Будзе прасочана трансфармацыя святкавання першамая ў савецкі час і вызначана яго актуальнасць у Беларусі на сучасным этапе.
Уваход вольны!
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.
