23 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Уладзімір Дубоўка. Казкі для дарослых і малых”, на якой Васіль Дранько-Майсюк распавядзе пра творчасць Дубоўкі пасля 1956 года.
Уладзімір Дубоўка лічыўся лепшым беларускім паэтам 1920-х, адкрывальнікам новых формаў, аўтарам многіх наватвораў. Нават Янка Купала ставіў яго вышэй за сябе. Ён спадзяваўся стварыць прыклад сапраўднай вытанчанай беларускай літаратуры – непадманнай, высакароднай…
Многія героі позняй творчасці Дубоўкі падкрэслена рамантызаваныя, не маюць аніякай заганы, прыгожыя вонкава і ўнутрана, супрацьстаяць брыдкаму хаму. У сваёй тагачаснай творчасці ён рэгулярна звяртаецца да тэмы раптоўнай несправядлівасці, змагання з нечаканымі нягодамі, калі табе ніхто, апроч цябе самога, не дапаможа.
Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.
Уваход – 4 рублі.
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.
